Ответ: Прысутнасць героя-апавядальніка ў творы «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» мае важнае сюжэтаўтваральнае значэнне. У творы ідзе аповед ад першай асобы гэтага героя, які сам з’яўляецца ўдзельнікам падзей. Апавядальнік зацікавіўся незвычайным лёсам галоўнага героя твора — Дземідзёнка. Менавіта праз героя-апавядальніка аўтар дае ацэнку многім героям і эпізодам твора. Апавядальнік, зараз дарослы чалавек, прыязджае ў родную вёску. Ён ужо неаднойчы сустракаў тут дзіўнаватага старога чалавека Дземідзёнка, якога крыўдзілі дзеці. Герой-апавядальнік успамінае, што і ў яго дзяцінстве было падобнае. Ён са сваімі сябрамі таксама бяздумна і нават жорстка абыходзіўся з «дзівакаватым Цімкам».
Праз гады герою сорамна за тыя неразумныя паводзіны. Усведамленне былой віны вымушае героя ўмяшацца ў вясковыя падзеі. Герой-апавядальнік паўстае перад чытачамі сумленным, уражлівым, неабыякавым чалавекам, які, не шкадуючы сіл і часу, імкнецца дапамагчы старому адзінокаму чалавеку. Яго намаганні аказаліся плённымі: вяскоўцы пранікліся шкадаваннем да старога, перасталі лавіць птушак, каб вымушаць Дземідзёнка іх купляць. Аднак замест радаснай палёгкі герою-апавядальніку давялося перажыць нечаканае засмучэнне. Калі перад ад’ездам ён пайшоў развітацца з Дземідзёнкам, то перажыў расчараванне, бо пачуў ад гаспадыні кватэры: «Ты можаш не заходзіць... Чалавек вунь перажывае. А ўсё праз цябе. І навошта было гаварыць каму? Ён жа гэтымі птушкамі і жыў адно апошні час». І сапраўды, на з’яўленне героя-апавядальніка Дземідзёнак нават не павярнуў галавы.
Answers & Comments