Я думаю ў жыцці кожнага чалавека паэзія займае сваё асаблівае месца. Менавіта праз вершы многія пісьменнікі перадаюць нам, чытачам, свае думкі, пачуцці, адносіны, дапамагаюць лепш зразумець жыццё і выхоўваюць у нас самыя добрыя і шчырыя пачуцці. Адным з такіх народных паэтаў Беларусі з'яўляецца Ніл Гілевіч.
“… усё самае галоўнае, самае істотнае і важнае,што ёсць у кожным дарослым чалавеку, - усё адтуль, з гадоў дзяцінства. Там — незабыўныя радасці адкрыцця і пазнання свету,…першага, яшчэ не ўсвядомленага ўспрымання ласкі, дабрыні і спагады,даверлівасці і ўдзячнасці” (Н.Гілевіч)
Маім любімым вершам гэтага пісьменніка з'яўляецца верш "Маці". Галоўная тэма верша – маці, як увасабленне вялікай духоунасці, пяшчоты, сардэчнасці, любві да своіх дзяцей, а таксама павага дзяцей да сваіх матуль. Маці, матуля… Гэтае слова хвалюе кожнага чалавека! Вобраз маці адзін з самых галоўных у беларускай літаратуры, да якога звярталіся амаль усе паэты і празаікі. Перад намі паўстаў збіральны вобраз маці, які ўвасабляе ўсе самае лепшае. Маці для Ніла Гілевіча - увасабленне вялікай духоўнасці, пяшчоты, сардэчнасці. Паэта перапаўняе любоў да самага роднага ў свеце чалавека. Пачынаецца верш з таго, як галоўны герой верша ўзыходзіць на двор, каб павіншаваць сваю маці са святам.
Кожная наступная страфа падкрэслівае значнасць маці і тое, што мы нажаль не заўсёды заўважаем:
Вочы маці - увасабленне чысціні, радасці, дабрыні. Паэт іх параўноўвае з вясёлымі зоркамі ззялі, якія усміхаліся нам, забаўлялі.
Рукі маці - увасабленне працавітасці, клапатлівасці, пяшчоты, яны «у працы не зналі прынукі», «насілі мазалі», «мілыя рукі».
Сэрца маці - увасабленне дабра, спагадлівасці, справядлівасці, любові, самаахвярнасці, чысціні і клопату: «наш боль быў тваім», «сорам наш...»,«кропля радасці… напаўняла цябе, разлівалася морам…”
У канцы верша пісьменнік падводзіць нас да думкі, што жыцццё кожнага з нас было б значна прыгажэйшым, калі б мы былі больш чулымі ў адносінах да нашых матуль:
Як жа позна,
Як позна – любімыя дзеці –
Мы няўдзячнасць сваю
Разумець пачынаем...
Гэтымі радкамі паэт нібы раіць нам больш увагі надаваць маме і ўвогуле бацькам, паважаць іх і шанаваць, пакуль яны жывы, пакуль ёсць здароўе, заўсёды іх берагчы і дапамагаць.
Answers & Comments