У другой палове XIX стагоддзя ў Расіі выйшлі з друку кнігі К.Ушынскага «Дзіцячы свет» (1861) і «Роднае слова» (1864), яны сталі выдатнай з'явай у педагогіцы. Неаднаразова пасля гэтага рабілася спроба стварыць новыя падручнікі для народных вучылішчаў. У Беларусі найбольш удалай аказалася праца Я. Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» (1909).
У невялікіх апавяданнях яе аўтар расказвае пра з'явы, блізкія і знаёмыя дзецям і адначасова не зусім зразумелыя ім. Дыдактычная задача большасці твораў – уплываць на маральны воблік дзіцяці, фарміраваць у яго эстэтычнае пачуццё. Цікавым ў гэтым сэнсе з'яўляецца апавяданне «Вясна», якім пачынаецца «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». Сама манера апісання цікавейшай з»явы прыроды звяртае на сябе ўвагу. Я. Колас, нібы з роўнымі, вядзе з дзецьмі цёплую, добразычлівую гутарку пра абуджэнне зямлі, вучыць бачыць у гэтым абуджэнні непаўторную прыгажосць. Разам з тым апавяданне вызначаецца пэўным філасофскім зместам. Напрыклад, падрабязна апісваючы пераўтварэнне маленькіх ручайкоў у магутную раку, педагог паказвае дзецям вялікую сілу адзінства, згуртаванасці людзей. Своеасаблівую маральную нагрузку нясуць радкі, дзе аўтар вядзе гаворку пра барацьбу сонца з зімовым холадам: «І так яно працуе цэлы месяц, пакуль не згоніць з зямлі сляды халоднай зімы. І ваюе яно з цьмою і холадам, як ваюе чалавек са злом і несправядлівасцю».
У многіх творах Я. Колас раскрывае значэнне і важнасць такіх маральных якасцей, як таварыская ўзаемавыручка («Разліў Нёмана»), дабрата («Ластаўкі», «Якую карысць прыносяць нам птушкі»), працавітасць («Мурашкі і іх будова»).
Своеасаблівае месца ў кнізе займае алегарычнае апавяданне «Дуб і чароціна». Чытаючы яго, дзеці, на думку Я. Коласа, зразумеюць тую акалічнасць, што чалавек павінен умець пастаяць за сябе, дасягаць сваёй мэты толькі ўласнымі намаганнямі. Пісьменнік вучыць дзяцей не баяцца цяжкасцей, папярэджвае, што нельга жыць падобна чароціне, згінаючыся перад усімі, хто мацнейшы за цябе.
«Другое чытанне для дзяцей беларусаў» – адзін з першых падручнікаў, які эфектыўна выкарыстоўваўся як для навучання, так і для маральна-эстэтычнага выхавання дзяцей.
Answers & Comments