Пахвала вялікаму князю Вітаўту" — звесткі, якія падаюцца ў "Пахвале", у цэлым адпавядаюць гістарычнай сапраўднасці. Нягледзячы на паражэнне на Ворскле пасля Грунвальдскай перамогі 1410 г. палітычны ўплыў гэтага князя на Русі і, асабліва, у Ардзе настолькі ўзмацніўся, што ён нярэдка саджаў на залатаардынскі трон сваіх стаўленікаў. Згаданыя ў "Пахвале Вітаўту" татарскія ханы валадарылі ў Ардзе ў другім і трэцім дзесяцігоддзях XV ст. Апошні з названых, Махмет, — гэта Улуг-Мухамед, які цараваў у 20-я гг. У 1423 г. яго перамог хан Барак, аднак праз год пры падтрымцы Вітаўта ён зноў вярнуўся на залатаардынскі трон. Гэты твор узнік каля 1430 г. у Смаленску ў асяроддзі мясцовага праваслаўнага епіскапа Герасіма, гарачага прыхільніка аб'яднаўчай палітыкі Вітаўта, і захаваўся ў чатырох рэдакцыях у складзе розных летапісных зводаў і гістарычных зборнікаў. Змешчаны тут тэкст — другая летапісная рэдакцыя (1430 г.) "Пахвалы Вітаўту".
Answers & Comments
Ответ: