даю 27 балов
придумайте пожалуйста рассказ про войну, на белорусском языке.
схема будовы:
1) уступ.
2) паведамленне пра месяца и час кали адбывалися падеи.
3) знаемства з дзеючай асобай.
4) непасрэднае дзеянне их асаб. и парадак
5) указанне на завяршэнне дзеяння.
6) раскрыть пабуджальны сэнс гэтай гисторыи.
Answers & Comments
З цягам часу людзі па-іншаму пачынаюць успрымаць слова “вайна”. Яна здаецца нам далёкай. Мы жывём ў мірны час, пад мірным і чыстым небам. Але дзякуючы чаму? Усе гэта дзякуючы тым, у каго хапіла мужнасці, стойкасці і адвагі, каб процістаяць ворагу. Людзі не задумваліся, што рызыкуюць сваім жыццём. Яны проста аддана ішлі абараняць сваю зямлю, сваю Радзіму. Абаронцы ўсяе Беларусі падаравалі нам светлае і чыстае неба над галавой, яснае сонейка, а галоўнае — спакойнае і мірнае жыццё. Але ўсё адно не трэба забываць пра такія страшэнныя падзеі як вайна. Мінулае не павінна паўтарыцца.
А як жа даведацца, што было тады, у часы вайны? На жаль, рэальных сведкаў тых падзей Вялікай Айчыннай з кожным годам становіцца ўсе менш. Хто данясе да нас ваенную гісторыю, хто раскажа — як яно было на самой справе? Адно я магу сказаць упэўнена: не горш за людзей нам распавядаюць кнігі. Яны — адны з лепшых крыніц інфармацыі. Літаратура, асабліва беларуская, багатая на творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Нават ёсць пакаленні пісьменнікаў і паэтаў, маладосць якіх прыпала на час той жудаснай трагедыі. Ім была адзначана вялікая роля — абараняць Радзіму. Акрамя таго, яны яшчэ і пакінулі наступным пакаленням вялікае і неацэннае багацце — сваю гісторыю.
Вайна ва ўсіх звязана з цяжкімі ўспамінамі — хтосьці згубіў сям’ю, хтосьці — проста блізкага чалавека. Але ўсё гэта прынесла вялікія пакуты. Цяжка слухаць аб тым, што давялося перажыць мірным жыхарам. Даводзілася хавацца ў лесе, баяцца кожнага шораху, змагацца з голадам і суровымі марознымі зімамі. Цяжкі час — цяжкае і жыццё.
Я жыву пад мірным небам, не ведаючы клопату і бяды. Я не бачыла вайны, але ведаю, як цяжка прыходзілася людзям у той час. Мы пажыццёва абавязаны тым, хто падараваў нам мір і свабоду. Шануйце сваё жыццё і нясіце ў сваіх сэрцах памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны!