Пятрок — ціхі, мяккі, разважлівы, крыху баязлівы чалавек. З прыходам фашысцкай акупацыі ён спачатку выбірае больш лёгкі шлях — шлях прыстасавальніцтва, улагоджвання. Пятрок частуе паліцаяў самагонкай, робіць па загаду немцаў «клазет», возіць пясок на дарогу. Адным словам, ён робіць усё, каб неяк улагодзіць фашыстаў, дагаджае ім сваей паслухмянасцю. Але аднойчы ноччу ў хаце Багацькоў з’явіліся паліцаі. Шукаючы гарэлку, яны збілі Сцепаніду, а Петрака, паставіўшы ля сцяны, палохалі стрэламі. Менавіта гэта ноч «нешта зрушыла ў Петраковай свядомасці, нешта непапраўна зламала, збіла хаду яго думак са звыклага для яго кола». Гэта быў пераломны момант у жыцці галоўнага героя аповесці. Пятрок прама і адкрыта паўстае супраць фашызму, выказвае паліцаям свае абурэнне, пагарду і нянавісць. Ён ужо не думае аб тым, што яго чакае, ён робіць тое, што дыктуе яму любоў да Радзімы, уся яго істота.У аповесці “ Знак бяды “ В. Быкаў піша аб тым, якім цяжкім быў лёс мірных жыхароў у час вайны, а таксама апісвае перыяд масавай калектывізацыі. Пісьменнік перажыў гэтыя трагічныя гады і ведаў, як цяжка быць героем і як лёгка страціць самога сябе, калі трэба зрабіць пакутлівы выбар паміж жыццём і смерцю, барацьбой і здрадніцтвам. Ен паказаў, што многае можна ўбачыць і зразумець толькі праз трагедыю, якая раскрывае такія глыбіні чалавечай душы, да якіх ніякім іншым спосабам нельга дабрацца. У аповесці сама вайна паказана крыху інакш, бо цяпер у цэнтры твора яго галоўнымі героямі сталі не салдаты ці партызаны, а звычайныя мірныя жыхары, якія вымушаны былі ўзяць зброю ў рукі і стаць на абарону Радзімы.
Answers & Comments
Ответ:

Объяснение:
Надеюсь помогла?