Асаблівасці сюжэтна-кампазіцыйнай будовы «Пошукаў будучыні»
Твор складаецца з дзвюх частак: «Украдзенае маленства» і «Вялікае скрыжаванне». Трэба падкрэсліць маштабнасць ахопу падзей у рамане, аперыраванне цэлымі эпохамі. Аўтар прасачыў лёс Беларусі і беларусаў на працягу надзвычай складаных дзесяцігоддзяў: Першая сусветная вайна, падзел Беларусі на Усходнюю і Заходнюю, Вялікая Айчынная вайна. Праз Сумлічы і падзеі, якія ў іх адбываюцца, пісьменнік абагульнена паказаў усю нашу краіну.
У рамане выяўлена пэўная цыклічнасць як гістарычных, так і асабістых падзей у лёсе пэўных герояў: немцы, у тым ліку і Густаў Шрэдэр, другі раз прыходзяць на нашу зямлю; Нявада глядзіць на ўнучку Лізу і думае, што і яна такая не па гадах сталая, як была яго дачка Волечка; дарослая Волечка зноў пакутуе ў хаце, у якой пакутавала ў маленстве. Гэта важны прыём пабудовы «Пошукаў будучыні». Нягледзячы на сюжэтную дынаміку, з дапамогай паўтораў у рамане выяўлена замкнёнае кола, у якім апынуліся беларусы.
У творы сустракаюцца праспекцыі — «апярэджванні» ланцужковага ходу падзей, падказкі наконт будучага: «Яны абое належалі да таго пакалення, якое не ведала сапраўднага маленства. Але затое перад імі стаяла ўжо іхняя маладосць. А каб хто ім сказаў, што другое пасля іх пакаленне (іх дзеці) ужо і маладосці мець не будуць, што іх маладосць з’есць чужы прышэлец?» І калі ў пачатку твора сам апавядальнік апярэджвае ход падзей і можа выпадкова прагаварыцца, што чакае чытача далей, то пазней такія прадчуванні ўжо ўкладаюцца ў думкі персанажаў. Напрыклад, прадбачанне новай вайны падаецца, калі Нявада сустракае на скрыжаванні невядомага чалавека: «Можа, ужо зноў тут блізка ходзіць той вялікі злодзей, што ўкраў у яго Волеччына маленства?»
Разам з тым такое апярэджванне хутчэй выключэнне, чым правіла. Наадварот, аўтар пераважна імкнуўся заінтрыгаваць чытача. Адзін з распаўсюджаных прыёмаў у тэкстах Кузьмы Чорнага — убачыць «нейкага чалавека» і далей паступова яго разглядаць і раскрываць. Пазней жа «нейкія» людзі абавязкова распазнаюцца як «свае» або «чужыя».
У «Пошуках будучыні» прысутнічаюць часавыя маркёры (паказчыкі, знакі), асабліва калі падзеі раскрываюцца ў гістарычным зрэзе: «Іх думкі не пакідалі іх аж да сямнаццатага верасня трыццаць дзявятага года», «Канчаўся ўжо трэці тыдзень вайны, калі Лізавета падышла да бацькавай хаты». Гэта дае магчымасць зарыентаваць чытача ў часе.
Кузьма Чорны выявіў сябе як майстар ствараць дэтэктыўную інтрыгу. Напрыклад, у «Пошуках будучыні» Нявада заўважае на падораным немцам Волечцы гадзінніку надпіс «Граф Паліводскі». Падобны надпіс «Памажы мне, Божа, знайсці дзверы ў маю будучыню» ўбачыў Нявада на дзвярах карчмы. Тады ж, дзякуючы карчмару, чытач даведваецца пра гісторыю Паліводскага.
Сюжэт «Пошукаў будучыні» разгалінаваны. Лёсы прадстаўнікоў розных сюжэтных ліній, розных сем’яў і пакаленняў у пэўныя моманты перасякаюцца: напрыклад, Сымон Ракуцька вызваліць з нямецкага канцлагера не толькі сваю жонку, але і дачку Волечкі ды Кастуся Лукашэвіча — Лізу. У мастацкім тэксце ёсць і вобразы-сімвалы, якія пэўным чынам звязваюць персанажаў. Напрыклад, золата, праз адносіны да якога ў многім раскрываецца ўнутраны свет герояў.
Асаблівасць кампазіцыі выяўляецца і ў тым, што часта ў творы вялікая колькасць інфармацыі абрушваецца на чытача праз персанажа, які распавядае ўстаўную міні-гісторыю. Напрыклад, пра Густава-старэйшага спачатку мы даведваемся са слоў фельчара: «Ага, — зразумеў нарэшце фельчар, — ты рад, ты шчаслівы, што ачуняў і ўжо здаровы?» Ён спадзяецца, што немец хоча чым-небудзь аддзякаваць добрым людзям і малой Волечцы.
А калі фельчар другі раз распавядае пра Шрэдэра хворай дзяўчынцы і Кастусю, яго рэпліка займае каля трох старонак. Таксама са слоў Волечкі даведваемся пра ўсё, што адбывалася ў апошні час у Сумлічах, і гэта вельмі аб’ёмны аповед.
Такая ж разгорнутая рэпліка Гертруды, калі яна расказвае, як Густаў добраахвотна пайшоў першы раз на вайну, пра дарма аддадзенае золата, праклёны Шрэдэра-старэйшага, змаганне яго сына Фрыдрыха за ўвесь свет для Германіі.
Збыткоўнасць інфармацыі ў рэпліках персанажаў суседнічае ў рамане з эпізодамі навелістычнага характару, напрыклад, з гісторыяй кахання Кастуся Лукашэвіча і Волечкі Нявадавай.
У рамане выкарыстоўваюцца мастацкія прыёмы і спосабы стварэння тэксту, напрацаваныя Чорным у папярэдніх літаратурных творах.
Answers & Comments
Ответ: