Пачаўся 10 студзеня 1569 г. Працягваўся 6 месяцаў. Паслы ВКЛ 1 сакавіка пакінулі Люблін, бо не хацелі пагаджацца на ўмовы. Тады польская шляхта дабілася ад караля выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага ўкраінскіх зямель – Падляшша, Валыні, Падолля, Кіеўшчыны. На працягу сакавіка – чэрвеня яны бмілі ўключаны ў склад Польшчы. 27 чэрвеня 1569 г. на Сойме выступіў І.Хадкевіч (дэлегат ад ВКЛ: “Святлейшы, міласцівейшы кароль!.. Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі. Таму што мы абавязаны нашай айчыне, як верныя сыны яе, клапаціцца аб яе дабрабыце столькі, колькі... у нас ёсць моцы. Мы Айчыну нашу, якую сваёю крывёю ды жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі, колькі маглі... І мы ўжо дайшлі да таго, што павінны кінуцца з нізкаю нашаю просьбаю да ног вашай каралеўскай міласці. Молім.., каб гэта для ўсіх было з гонарам.” 1 ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.“З гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабою адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз’ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву.” Вышэйшы орган улады – Сойм. Меў права збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы.Асобных Соймаў як для Кароны, так і для Княства не прадугледжвалася. Манарх– агульны. Пры выбранні ды каранацыі абвяшчаўся каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім, Кіеўскім, валынскім, Падляшскім, Інфлянцкім.
Answers & Comments
Люблінскі Сойм.