кажется большим, на самом деле , легко запоминается!!!!
Якуб Колас "Ручэй"
Між алешын, кустоў,Дзе пяе салавей,I шуміць і грыміцьСрэбразвонны ручэй.
Як матулька, вярбаХіліць голаў над ім,I глядзяцца кустыПышным верхам сваім.
Абступаюць ягоЧараты, асака,Падыходзіць мурогДа яго здаляка.
Часам зорка ўначыНа яго кіне зрок,I хмурынка не разЗазірне ў ручаёк.
I схіляе траваНад ім пасмы-брыжы,А ён, жэўжык-пястун,Гучным смехам дрыжыць.
То заскочыць у гай,То курган абаўе,Дзе сярдзіта бубніць,Дзе лагодна пяе.
Люба слухаць той спеў,Несціханы, густы,I пад песні ягоАдпачынеш і ты.
Copyright © 2024 SCHOLAR.TIPS - All rights reserved.
Answers & Comments
Ёсць звон ручая, ёсць свежасць рос,
ёсць веліч вяршыні горнай.
I ёсць яшчэ адно з дзівос,
гэта — жаночая гордасць.
Яна — не прыхамаць, не капрыз,
не д'ябальская забава.
Глянуць адчужана зверху ўніз —
святое жаночае права.
Ёсць нешта ў ёй ад гор і зор.
Ды ўсё-ткі зямны яшчэ болей
позірк яе, яе дакор —
аснова зямной любові.
Ёсць ветра бег, ёсць каханне наспех,
смех, грубы ў сваёй прыроднасці...
Самы вялікі мужчынскі наш грэх —
грэх супраць ясаночай гордасці.
Это на Белорусском))
Надеюсь помогла))Пока-пока)))
кажется большим, на самом деле , легко запоминается!!!!
Якуб Колас "Ручэй"
Між алешын, кустоў,
Дзе пяе салавей,
I шуміць і грыміць
Срэбразвонны ручэй.
Як матулька, вярба
Хіліць голаў над ім,
I глядзяцца кусты
Пышным верхам сваім.
Абступаюць яго
Чараты, асака,
Падыходзіць мурог
Да яго здаляка.
Часам зорка ўначы
На яго кіне зрок,
I хмурынка не раз
Зазірне ў ручаёк.
I схіляе трава
Над ім пасмы-брыжы,
А ён, жэўжык-пястун,
Гучным смехам дрыжыць.
То заскочыць у гай,
То курган абаўе,
Дзе сярдзіта бубніць,
Дзе лагодна пяе.
Люба слухаць той спеў,
Несціханы, густы,
I пад песні яго
Адпачынеш і ты.