Рагвалод -першы беларускі князь, якога прыгадваюць старажытныя летапісы. Ён валадарыў уПолацку ў другой палове Х стагоддзя.
У Рагвалодабыла дачка Рагнеда, ганарлівая і прыгожая князёўна. Так сталася, што да яеадначасова пасваталіся гаспадары суседніх княстваў: Яраполк з Кіева і Ўладзімірз Ноўгарада (пазней названы Хрысціцелем). Рагнеда выбрала Яраполка. Абражаныадмоваю Ўладзімір пайшоў на Полацак вайною. Горад быў спалены, а Рагвалод,ягоная жонка і два сыны забітыя. Рагнеду Ўладзімір гвалтам узяў за жонку, даўшыёй імя Гарыслава.
Праз некаторы час, жывучы пад Кіевам у сяльцы Прадславіне,Рагнеда спрабавала адпомсціць Уладзіміру: «За тое, што бацьку майго забіў,зямлю яго ў палон узяў, а цяпер не любіш ні мяне, ні дзетак нашых!» Але замахбыў няўдалы. Раз'юшаны Ўладзімір хацеў пакараць княгіню смерцю, але ямуперашкодзіў малалетні сын Ізяслаў, які стаў у абарону маці з мечам.
За гэта Рагнеду з сынам выслалі ў Полацкую зямлю. Там для яезбудавалі горад, названы Ізяслаўль (цяпер Заслаўе пад Менскам) - ад імя сынаІзяслава. Менавіта гэты Ізяслаў, заняўшы дзедаў пасад, адрадзіў полацкуюкняскую дынастыю.
Акрамя Ізяслава Рагнеда нарадзіла Мсціслава (які пазней стаўкнязем чарнігаўскім), Яраслава Мудрага (князя ноўгарадскага і кіеўскага,заснавальніка роду Яраславічаў), Усевалада і дзвюх дачок - Перадславу (узялашлюб з чэшскім князем Баляславам ІІІ Рудым) і Прэміславу (выйшла замуж запрынца вугорскага Ласла Сара Лысага). Дарэчы, унучкі Рагнеды таксама быліжонкамі эўрапейскіх манархаў: Анастасія - вугорскага караля Андрыя І, Лізавета- караля нарвежскага Гаральда ІІІ, а пасля караля дацкага Свена ІІ. НаймалодшаяГанна стала каралевай Францыі, выйшаўшы замуж за Генрыка І Капета.
У Заслаўі Рагнеда пастрыглася ў манашку пад імем Анастасіі іпамерла там у манастыры ў 1000 годзе. Сёння для нас яе імя - сімвал мужнасці ілюбові да Радзімы, самаахвярнасці і ўласнага гонару.
Answers & Comments