Лічэбнік — гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае колькасць або парадак прадметаў пры лічэнні.
У адпаведнасці са значэннем і граматычнымі асаблівасцямі ўсе лічэбнікі падзяляюцца на некалькі разрадаў (відаў).
Колькасныя лічэбнікі абазначаюць цэлы (пяць, восем), дробавы (адна шостая, тры дзясятыя) або зборны лік (шасцёра, васьмёра) і адказваюць на пытанне колькі? Таму выдзяляюць:
1) лічэбнікі, якія абазначаюць цэлы лік;
2) дробавыя;
3) зборныя.
Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні (чацвёрты, шосты) і адказваюць на пытанне які па парадку?
Як самастойная часціна мовы, лічэбнік характарызуецца адметнымі марфалагічнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі. Пераважная большасць лічэбнікаў скланяецца. Лічэбнікі сто і сорак маюць дзве склонавыя формы: сто, сорак — у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх. Не скланяюцца лічэбнікі дзевяноста, паўтара і паўтараста.
Толькі некаторыя лічэбнікі маюць род: адзін і адна, адно, два і дзве, абодва і абедзве, паўтара (пры назоўніках мужчынскага і ніякага родаў) і паўтары (пры назоўніках жаночага роду), тысяча, мільён, мільярд і г.д.
Не ўсе лічэбнікі маюць і лік: тысяча, мільён, мільярд і г.д. — адзіночны лік; адзін, адны (акуляры, вароты) — адзіночны і множны лікі.
У сказе лічэбнік можа выконваць разнастайную сінтаксічную ролю.
Пяць і шэсць — адзінаццаць.
Дадай да трох шэсць.
Ён вастрыў ужо трэці аловак.
Другі дзень ідзе дождж.
Колькасныя лічэбнікі ў спалучэнні з назоўнікамі ўтвараюць колькасна-іменнае спалучэнне слоў, якое з’яўляецца адным членам сказа.
Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць словы з колькасным значэннем: двойка, тройка, дзясятка, дзясятак (назоўнікі), падвоены, патроены (дзеепрыметнікі), дваіцца, траіцца (дзеясловы). Лічэбнікі адказваюць на пытанні колькі? або які па парадку? (чатыры, чацвёра, чацвёрты). Таксама да лічэбнікаў нельга дапасаваць прыметнікаў (шэсць, шасцёра, шосты — лічэбнікі; моцная шасцёрка — назоўнік).
Answers & Comments