Помогите пожалуйста, завтра на белорусскую литературу нужно сочинение на тему "Каго я считаю сапраудным сябрам "
Answers & Comments
ganzhurova123natalia
У кожнага чалавека павiнен быць сябар. I не проста сябар, а сапраўдны сябар. Вы запытаецеся, чым адрознiваецца проста сябар ад сапраўднага? Наконт гэтага ў мяне ёсць уласныя думкi.
На мой погляд, сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумев, хто заўжды гатовы дапамагчы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспехам i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца.
Даволi часта я чую прыкладна такiя словы: «Якiм цяжкiм стала жыццё. Якiмi злымi зрабiлiся людзi. Не людзi, а ваўкi. Сябар сябра гатовы прадаць за кавалак каўбасы. Ды й увогуле, — пра сяброў усе забываюць». З пачутага я раблю выснову: зразумела, час, у якi мы жывём, — складаны. А сяброўства, якое прадаецца за кавалак каўбасы, нельга называць сяброўствам. А аб тым, што ўсе забываюць пра сяброў, я мяркую так: не важна бачыцца кожны дзень, часта хадзiць адзiн да аднаго ў госцi, галоўнае — прыйшоўшы да сябра са сваёю радасцю цi бядою, пабачыць у яго вачах шчырую падтрымку, радасць за твае поспехi цi спачуванне тваёй бядзе. Сапраўдны сябар зробiць усё магчымае, каб дапамагчытабе, хоць словам, хоць справай.
Я шчаслiвая. У мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Лера. 3 Лерай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. Упэўнена — яйа са мною таксама. Не адзiн раз Лера дапамагала мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiнча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. Не так даўно я хварэла. Да мяне зайшлi мае аднакласнiцы. Сярод iх была i Лера. Дзяўчаты збiралiся пайсцi ў кiно. Расказвалi, колькi цiкавага чулi пра новы фiльм. Мне было сумна: таксама хацелася на вулiцу. Развiтаўшыся, усе пайшлi. Лера засталася. На мае запытанне яна сцiпла адказала: «Нешта не хочацца». А я ж добра ведаю, што пабачыць гэтую стужку Лера мары л а ўжо даўно.
Вы скажаце — такая дробязь не доказ сапраўднага сяброўства. А я упэўнена — яно праяўляецца менавiта ў дробязях. Мне хочацца бясконца гаварыць сваей сяброўцы: «Лера, ты самая добрая, самая чулая, самая свравядлiвая. Мне з табой вельмi цiкава. Нiколiнiколi не хварэй, нiколi не сумуй, не спазнай бед».