помогите сочинить диолог на белорусском "у шпіталі"
Answers & Comments
WhiteDragoness
Хлопчык прыйшоў наведаць сябра, якога паклалі ў шпіталь.-Прывітанне! Як доўга я цябе не бачыў! У цябе ўсе добра?-Вітаю! Я вельмі рады, што ты прыйшоў да мяне. Зараз мне ўжо лепей, але нага ўсе яшчэ баліць.-Я павінен быў цябе наведаць, бо ты мой лепшы сябар. Табе тут не сумна?-Часам бывае сумна, але ў асноўным я ведаю, чым займацца.-А чым ты займаешся?-Слухаю музыку, чытаю, а часам размаўляю з новымі людзьмі, з якімі я тут пазнаеміўся. Гэта вельмі цікава. Яны распавядаюць пра свае жыцце, а я пра свае. У наступны раз, калі яны прыйдуць, я папрашу ў іх нумары тэлефонаў, каб тэлефанаваць ім, калі мяне выпішуць са шпіталя.-Шмат сяброў - гэта вельмі добра! Заўседы знойдзеш чалавека, які зможа табе дапамагчы. Дарэчы, калі ў цябе шмат сяброў, гэта значыць, што ты вельмі добры чалавек і з табою прыемна размаўляць.-Ты сапраўды так думаеш?-Вядома! З табой заўседы можна пагутарыць і распавесці нешта. А яшчэ ты вельмі добры і вяселы. Вось чаму людзям падабаецца мець з табой зносіны. Я рады, што табе тут не сумна.-Але, колькі б сяброў у мяне б не было, я заўседы буду прыходзіць менавіта да цябе, калі мне дрэнна. Ты можаш падтрымаць і ўзбадзерыць.-Дзякуй. Табе зараз трэба паспаць?-Так. Шкада, што табе трэба сыходзіць.-Праз некалькі дзен я зноў цябе наведаю!-Добра, буду чакаць!-Да сустрэчы!-Пакуль!
Answers & Comments