Асабліва ў лесе зараз. Гэта восень: жоўтаелісце, залатыя сцежкі, толькідзе-нідзе праглядаюць яшчэ па-летняму зялёныя ялінкі і сосны.
Асабліва самотна ў такі час у лесе — быццам ніводнай жывой душы навокал няма. Але лес жыве. І аб гэтым сведчацьшматлікія сляды, пакінутыя яго жыхарамі на пажоўклым лісці. Калі пашанцуе, то ў асеннім лесе можна пачуцьі сапраўдную звонкую песенку. Гэта крыжадзюб — адзіная птушка нашых лясоў, якая выседжваептушанят нават да самых моцных маразоў. Заліваецца каля свайго гнязда, якоенадзейна схавана ў самай гушчыні яловых лапак. Але восень ёсць восень. Вельмі цяжка даводзіцца ў гэтую парупрацавітым лясным жыхарам. Раскопваюць капытамі лісце і гразь у пошуках апошняй травы алені і казулі, ціснуцца да жытлачалавека, чакаючы надыходзячых маразоў, сінічкі і снегіры. Кожныпрыстасоўваецца, як можа. Дрэмле ў цішы дня лісцёвы лес. Шырока раскінулі цёмна-зялёнаевецце магутныя дубы, цягнуцца ў вышыню стройныя хвоі, нібы праз дробную сеткупрапускае сонечнае святло ясень. Воддаль бялее гонкімі стваламі чарада бяроз, акрыху правей распрасцёрся стромкі і роўны сасновы бор. Паветра насычана мядовымпахам ліпы і смалы, расплаўленай сонцам на хвоях. У лесе лістапад. Стракатыя дрэвы з хмызнякамі паволіскідваюць долу свой дарагі асенні ўбор. Хораша ў гэты час прысесці дзе-небудзь на сухі пянёк абобураломіну і паназіраць за гэтай прывабнай урачыстасцю ў прыродзе.
Answers & Comments
Verified answer
Асабліва ў лесе зараз. Гэта восень: жоўтаелісце, залатыя сцежкі, толькідзе-нідзе праглядаюць яшчэ па-летняму зялёныя ялінкі і сосны.Асабліва самотна ў такі час у лесе — быццам ніводнай жывой душы навокал няма. Але лес жыве. І аб гэтым сведчацьшматлікія сляды, пакінутыя яго жыхарамі на пажоўклым лісці. Калі пашанцуе, то ў асеннім лесе можна пачуцьі сапраўдную звонкую песенку. Гэта крыжадзюб — адзіная птушка нашых лясоў, якая выседжваептушанят нават да самых моцных маразоў. Заліваецца каля свайго гнязда, якоенадзейна схавана ў самай гушчыні яловых лапак.
Але восень ёсць восень. Вельмі цяжка даводзіцца ў гэтую парупрацавітым лясным жыхарам. Раскопваюць капытамі лісце і гразь у пошуках апошняй травы алені і казулі, ціснуцца да жытлачалавека, чакаючы надыходзячых маразоў, сінічкі і снегіры. Кожныпрыстасоўваецца, як можа.
Дрэмле ў цішы дня лісцёвы лес. Шырока раскінулі цёмна-зялёнаевецце магутныя дубы, цягнуцца ў вышыню стройныя хвоі, нібы праз дробную сеткупрапускае сонечнае святло ясень. Воддаль бялее гонкімі стваламі чарада бяроз, акрыху правей распрасцёрся стромкі і роўны сасновы бор. Паветра насычана мядовымпахам ліпы і смалы, расплаўленай сонцам на хвоях.
У лесе лістапад. Стракатыя дрэвы з хмызнякамі паволіскідваюць долу свой дарагі асенні ўбор.
Хораша ў гэты час прысесці дзе-небудзь на сухі пянёк абобураломіну і паназіраць за гэтай прывабнай урачыстасцю ў прыродзе.