Аповесць Васіля Быкава “Знак бяды” – арыгінальны твор з ёмістым і глыбокім філасофскім падтэкстам. Арыгінальны, у першую чаргу, тым, што героі і падзеі ацэньваюцца пры дапамозе шэрагу вобразаў-сімвалаў. З даўніх часоў у народзе ў аснове разумення дабра і зла ляжаць пэўныя вясковыя ўяўленні. Іх добра ведае аўтар і ўдала выкарыстоўвае ў творы. Пазнаёмімся з быкаўскімі знакамі бяды.
Галоўныя героі – Пятрок і Сцепаніда – знаходзяцца на хутары, наводдаль ад людзей. Тут яны ў маладосці працавалі на пана, тут жа ажаніліся, выхавалі дзяцей, вялі гаспадарку. І само месца дзеяння – хутар – набывае новае сімвалічнае значэнне. Гэта ўжо не сімвал уласніцтва, а месца, дзе пакутуюць, спрабуючы стаць на ногі, простыя сяляне, дзе пасля разгортваецца смяротны паядынак людскага з нялюдскім. Можа, таму няма шчасця тут героям, што атрымалі ў спадчыну чужое. Як прысуд калісьці прагучалі ім словы пана Яхімоўскага: “…На чужым і дармовым шчэнсця не бэндзе. Мне шкада вас”. Як пацверджанне гэтым словам у хуткім часе новыя гаспадары знаходзяць на полі мертвага жаваранка. Мёртвая птушка – народны знак-вяшчун усіх пакутніцкіх віхураў, што пранясуцца над гэтым полем. А пранясуцца над ім і сталіншчына, і фашызм.
Таксама сімвалічны сэнс мае і “пракляты Богам” неўрадлівы пагорак Галгофа, назва якога пераклікаецца з біблейскай легендай і перадае прадчуванне непазбежнасці вялікай бяды. У той жа час Галгофа – сімвал зямелькі-карміцелькі, якая для Петрака і Сцепаніды як Радзіма, як маці. Таму ёй героі не здраджваюць, нават калі яна няўдалая. Страціўшы каня, падарваўшы сваё здароўе, Пятрок звяртаецца за дапамогай да Бога. Крыж на Галгофе – увасабленне веры, якая здольна дапамагчы чалавеку застацца Чалавекам нават у абставінах, што мацней за яго. А спілаваны камсамольцамі крыж – знак парушанай веры, якая і дапамагала нашым героям вытрымаць усе нягоды.
Сімвалічныя ў творы сцэны гібелі каня і забойства каровы. Гэта жывёла ўвасабляе сялянскі дабрабыт. Страта яе – сімвал новых, вялікіх разбурэнняў.
І толькі адзін сімвал – скрыпка – выклікае ў чытача супакой і светлыя пачуцці. Гэта ўвасабленне таленавітасці беларускага народа.
Непрадказальная канцоўка твора: Сцепаніда, якая ўсе сваё жыццё баялася пажару, гіне ў агні. Палаючы дом галоўных герояў – таксама сімвал. Гэта не пастка, а непрыступная крэпасць, помнік чалавеку, які змагаецца з абставінамі да апошняга і перамагае ў гэтай барацьбе, бо перамога вызначаецца заўсёды сілай духу. Нават пасля сваёй смерці Сцепаніда прымусіла ворагаў баяцца яе, бо “…бомба на ўзроўку чакала свае пары”. Бомба – сімвал стоенага народнага гневу, усенароднай барацьбы.
Як мы ўбачылі, у аповесці Васіля Быкава “Знак бяды” шмат сімвалаў і знакаў няшчасця. Таму і мае твор такую назву. Толькі чаму ў загаловак аўтар вынес адзін з іх? І які са знакаў для аўтара самы галоўны, самы страшны?
Answers & Comments
Ответ:
Объяснение:
Знакі бяды ў аповесці Васіля Бакава “Знак бяды”