Расстаўце знакі прыпынку ў бяззлучнікавых сказах.
Варыянт 2
1. Нездарма ў нас кажуць лес і вада — брат і сястра,
2. Дождж прашумеў зазелянелі лугавіны,
3. Доўга не мог заснуць Міхась клапатлівыя думкі змянялі адна
адну.
4. Куды ні зірні усюды стэп ды стэп.
5. Ад расы прыемна было ў ногі не так калолася пакоша,
6. Ён быў незадаволены прыходзіцца стаяць на месцы.
7. Даўно вядома зялёным раслінам патрэбна сонечнае святло,
8. Прыкладзеш вуха да ствала бярозы пачуеш пад бяростай
Вясновы сок.
9. Паглядзеў на неба шэрыя воблакі нізка навіслі над зямлёй,
10. Шаша поўнілася вялікім рухам чулася ржанне коней,
няспынна гулі машыны.
Answers & Comments
1. Нездарма ў нас кажуць: лес і вада — брат і сястра.
2. Дождж прашумеў, зазелянелі лугавіны.
3. Доўга не мог заснуць Міхась - клапатлівыя думкі змянялі адна
адну.
4. Куды ні зірні - усюды стэп ды стэп.
5. Ад расы прыемна было ў ногі: не так калолася пакоша.
6. Ён быў незадаволены: прыходзіцца стаяць на месцы.
7. Даўно вядома: зялёным раслінам патрэбна сонечнае святло,
8. Прыкладзеш вуха да ствала бярозы - пачуеш пад бяростай
вясновы сок.
9. Паглядзеў на неба: шэрыя воблакі нізка навіслі над зямлёй.
10. Шаша поўнілася вялікім рухам: чулася ржанне коней,
няспынна гулі машыны.