antony3005
- А, гэта ты, бабка! Ну, прысядзь, пагаворым трохі!- Я пастаю, панічок... У вас так ціха, я думала, што вы ўжо спіцё, а вы ўсё з гэтай кніжкай, - сказала, прысаджваючыся, бабка. - Прабачайце, панічок: я прыйшла запытацца - ці баліць яшчэ ў вас галава, ці перастала?- Перастала, бабка, перастала! - сказаў малады настаўнік, звярнуўшы ўвагу на сваю галаву і як бы прыслухаўшыся да яе. - Забыўся нават, што яна і балела!- Ну, панічок мой родны, як сабе хочаце: хочаце верце, хочаце не верце, а я вам, далібог, шаптала!- Ты і мне шаптала? - здзівіўся настаўнік. - Калі ж гэта ты ўмудрылася пашаптаць? Я нават і не прымеціў.- Во вы тут сядзелі, чыталі, а я з кухні праз дзверы шаптала... Не гневайцеся: далібог, шаптала!Высокая, сухарлявая кабеціна чарнявага воласу - яна была тут старожкаю - прыйшла ў незвычайны рух, вочы яе ажывіліся, а на твары адзначылася ўнутраное перакананне ў сіле свае здольнасці.- Напэўна, гэта ты мне памагла, бабка, - сказаў настаўнік, усміхнуўшыся.- Ой, панічыку, вы ўсё смеяцеся, не даяце веры. Не верыце ніяк мне, старой!- О не, бабка: веру, веру! Аб тваім знахарстве ўсюды кажуць: у Хатовічах, у Малкавічах, у Ганцавічах - усюды!- Г-э-э-э, панічок: з-пад самага Пінска прыходзяць і прыязджаюць да старое Мар'і, - з гордасцю прамовіла бабка.- І як гэта ты, бабка, шаптаць навучылася?- Навучылася, панічыку, навучылася!- А хто цябе навучыў?- Ой, панічок, вы ўсё хочаце ведаць!- А што ж, бабка: навучыўся б, і да мяне хадзілі б людзі, і я памагаў бы ім.- Няможна гэта, панічыку!- Чаму няможна? Хіба грэх?- Няможна!- Мусіць, бабка, ты з нячыстай сілай знаешся?- Бог з вамі, панічок! Што вы сказалі проціў ночы?! Няхай Бог крые! І не ўспамінайце вы яе!.. Ва імя Айца і Сына і Святога Духа!Якуб Колас - У палескай глушы
Answers & Comments