Сапраўды, якія прыгожыя беларускія словы! Якой пяшчотай і цеплынёй ад іх вее. Яны запаўняюць усё навокал нечым незразумелым, але такім жаданым і непаўторным. Я лічу нашу мову прыгожай, самай пяшчотнай, вольнай, пявучай, вобразнай, шчырай. Шмат у ёй розных ветлівых зваротаў, такіх, як «Калі ласка» , «Дзякуй» , «Добрай ночы» , «Будзьце ласкавы» , шмат фразеалагізмаў, эпітэтаў, тралных пяраўнанняў і ўсяго таго, што называецца двума простымі словамі — беларуская мова.
Я — беларуска, люблю нашу мову, здаецца, ёй валодаю з самага маленства. У школе мае веды па мове грунтоўна ўдасканальваюцца дзякуючы настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. Каб вы ведалі, як цікава і займальна ў яе на ўроках! Заняткі яна звычайна пачынае з чытання выказванняў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра мову. Пры гэтым настаўніца заўсёды кажа: «Калі ласка, паслухайце мяне... »
На роднай мове напісана шмат вершаў, песень, казак, паданняў. Але хочацца, каб часцей гучала наша «калі ласка» , бо мову родную, як і думку, нішто не можа стрымаць і абмежаваць
Answers & Comments