1.Цэнтральнымі героямі аповесці з’яўляюцца партызаны Сотнікаў і Рыбак. У барацьбе з ворагам яны не навічкі. Сын героя грамадзянскай вайны, камандзір батарэі Сотнікаў ваяваў на фронце, трапіў у палон, цудам вырваўся з яго і прадоўжыў барацьбу ў партызанскім атрадзе. За плячыма старшыны стралковай роты Рыбака франтавыя баі, акружэнне, удзел у партызанскім руху. Лёс асабліва зблізіў герояў твора пры выкананні задання па здабычы для партызан харчоў. Ідучы на выкананне задання, яны па-рознаму рэагуюць на будучую небяспеку, і здаецца, што дужы, энергічны і кемлівы Рыбак больш здольны на подзвіг, чым фізічна слабы і хворы Сотнікаў. Але калі Рыбак, які ўсё жыццё «ўхітраўся знайсці які-небудзь выхад», унутрана гатоў да здрады, то Сотнікаў да апошняга ўздыху застаецца верным абавязку чалавека і грамадзяніна.
2.Рыбаку здаецца, што, застаўшыся жывым, ён зможа ашукаць ворагаў, уцячы да партызанаў і прадоўжыць там далейшую барацьбу з акупантамі. Аднак сітуацыя, у якой апынуўся герой твора, вымушае яго крок за крокам дагаджаць і ўступаць каварнаму і бязлітаснаму ворагу, хітраваць і выкручвацца перад ім, думаць толькі аб сабе, ігнараваць інтарэсы іншых і, нарэшце, скаціцца ў духоўную бездань. 3. Зразумеўшы жахлівасць свайго здрадніцкага становішча, Рыбак спрабуе павесіцца (у прыбіральні), але гэтаму перашкодзілі абставіны. І тады герой твора спрабуе апраўдаць свае дзеянні, вінаваціць за гэта не столькі сябе, колькі жорсткія ваенныя ўмовы, ненавісны вайсковы лёс і нават Сотнікава, хвароба і раненне якога нібыта паслужылі асноўнай прычынай іх палону.
Answers & Comments