Выканайце марфалагічны разбор двух лічэбнікаў з тэксту.
1. Агульная колькасць моў свету дакладна не вызначана. Моў народаў зямлі ад 2 да 5 тысяч. Даследавана каля 500 моў. Прыблізна 180 з іх з’яўляюцца роднымі для амаль 3,5 мільярдаў чалавек, астатнімі карыстаецца значна меншая частка жыхароў усяго свету. Прыкладна 1400 моў адносіцца да знікальных. Найбольшая моўная разнастайнасць адзначана ў Гімалаях і ў басейне ракі Нігер.