Дзеяслоў як часціна мовы. Спрагальныя і неспрагальныя формы. Дзеяслоў — часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан прадмета як працэс. Напрыклад, дзеясловы будаваць, ткаць, ісці, узараць, малаціць абазначаюць дзеянне; дзеясловы маўчаць, спаць, радавацца абазначаюць стан прадмета.
Значэнне дзеяння ці стану могуць мець і іншыя часціны мовы, але толькі дзеяслоў паказвае іх як працэс; параўн., напрыклад, назоўнікі касьба, малацьба і дзеясловы касіць, малаціць; прыметнікі радасны, сон-ны і дзеясловы радавацца, спаць.
Дзеясловы маюць граматычныя катэгорыі трывання, стану, ладу, часу, асобы, ліку. Формы прошлага часу маюць яшчэ і катэгорыю роду. Дзеясловы могуць быць пераходнымі і непераходнымі, зваротнымі і незва-ротнымі. Усе формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя і неспрагальныя. Да спрагальных адносяцца формы, якія спрагаюцца, г. зн. змяняюцца па асобах, ліках (расказваю, расказваеш, расказвае, расказваем, расказваеце, расказваюць); часах (расказваю, расказваў, буду расказваць); ладах (расказваю, раскажы, расказаў бы); у форме прошлага часу змяняюцца і па родах (расказваў, расказвала). Да неспрагальных адносяцца формы, якія не спрагаюцца. Гэта інфінітыў (неазначальная форма дзеяслова): прачытаць, занесці, пасеяць; дзеепрыметнік:прачытаны, занесены, пасеяны; дзеепрыслоўе: прачытаўшы, занёсшы, пасеяўшы. Спрагальныя формы дзеяслова ў сказе з'яўляюцца выказнікамі: Прайшла вайна, як віхор-навальніца пад грукат перуноў, а край жыве, гаючая крыніца струменіцца ізноў. Неспрагальныя формы маюць розныя сінтаксічныя функцыі. Дзеепрыметнік можа быць азначэннем і выказнікам, дзеепрыслоўе — акалічнасцю: Плынь імкліва заварочвала пад чорны цяністы бераг дубовага гаю,падмывала, гайдаючыся, аголеныя карані. (Кір.) Неба ўсеяна яркімі зоркамі. Інфінітыў можа быць любым членам сказа. Інфінітыў мае суфіксы -ць, -ці, -чы: гаварыць, несці, бегчы. У зваротных дзеясловах пасля суфікса інфінітыва ёсць суфікс -ся (-ца): несціся, сустрэцца.
Answers & Comments