На беразе вялікага маляўнічага возера Нешчарда, на поўначы Беларусі, стаяла сядзіба заможнага пана Завальні. Пан гэты меў незвычайны характар. Ён вельмі любіў прыроду, вялікай прыемнасцю для яго было садзіць дрэвы. А больш за ўсё займалі Завальню апавяданні пра разбойнікаў, герояў, чары і незвычайныя цуды, якія расказвалі гаспадару госці, падарожныя і чэлядзь.
Лірычны герой Баршчэўскага — юнак Янка, які скончыў Полацкую езуіцкую акадэміі, прыехаў пагасціць у маёнтак дзядзькі перад доўгай дарогай у Санкт-Пецярбург.
Завальня сардэчна прыняў пляменніка. Па вечарах Янка расказваў дзядзьку гісторыі з сачыненняў антычных класікаў.
Узімку, калі возера заснула пад тоўстай лядовай глыбай, уздоўж яго з'явілася шырокая дарога. Па гэтай дарозе праходзіла шмат рознага люду.
Кожную завейную ноч Завальня ставіў запаленую свечку на падваконні, каб падарожнікі не заблукалі ў цемры, не збіліся з тропу.
Аднойчы ўначы, калі над возерам лютавала завіруха, у вароты сядзібы Завальні пастукалі невядомыя і папрасілі пусціць іх пагрэцца, даць адпачынак коням. Завальня пусціў людзей з умовай, што яны раскажуць яму цікавыя гісторыі.
Ад падарожных гаспадар сядзібы і яго пляменнік Янка пачулі чатыры апавяданні.
Answers & Comments
Ответ:
Шляхціц Завальня

Объяснение: