Алесь выступае як рыцар з высакародным і шчырым сэрцам, якое чула рэагуе на ўсе беды народа. У сям'і Кагутоў ён навучыўся цаніць гонар і годнасць простага чалавека, не прыніжаць іншых і самому ні перад кім не прыніжацца, ашчадна адносіцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў і тых каштоўнасцяў, якія набывалі для іх часам значэнне сакральнага сімвала. Адным з сімвалаў чалавечай працы і поту быў хлеб. У гэтым плане паказаны той эпізод з рамана, калі юны князь Загорскі падымае кавалак хлеба, які ўпаў са стала, і цалуе яго са словамі: «Даруй, Божухна!» Алесь — не толькі рамантык, які бачыць у сне белых коней, увасабленне свабоды і светлых ідэалаў, але, адначасова, і рэаліст, які думае аб самых звычайных, паўсядзённых справах. У вобразе маладога Загорскага выяўляюцца рысы характару і паводзінаў рэальнага чалавека.
Answers & Comments
Ответ: Рыцарскі кодэкс
Объяснение: