Все эпитеты что здесь есть, пожалуйста
Ёсць матчына любоў. Яе не зблытай З ніякай, бо няма нідзе такой - Пяшчотнай, бескарыслівай, адкрытай. Шчаслівы ты, пакуль яна з табой.
Ёсць матчына любоў. Яна будзіла На золку, каб радоўку не праспаць. I невядома мене, якая сла Магла з пасцелі цёплай падымаць. Ёсць матчына любоў. 3 ёй забываеш І крыўду, і бяду, і гузакі. i Яе цяпло да скону адчуваеш, Як дотык добрай ласкавай рукі.
Ёсць матчына любоў. Яна спрадвеку Была, як спадарожніца жыцця. Ці прыгажун ты будзеш, цi калека - Ты для яе - любімае дзіця. Ёсць матчына любоў. Ты ёй аддзячыш. Яна табе душу ўсю аддае. З дзявочаю, мужчынскай і дзіцячай Нiколi ты не зблытаеш яе.
Ёсць матчына любоў. Яна нам свеціць I ў блізкай, і ў далёкай старане. I колькi б я нi жыў на гэтым свеце, Любі адною-матчынай! - мяне.